Замчышча

Спавіты няпамяці мглою
Руіны замчышча ляжаць;
Муры зарасліся лазою,
Навокал балотная гаць.

Людской не пачуеш гамонкі,
Не стукне там конь капытом,
Скрозь вее магільнай палонкай,
Жах кожным ківае кустом.

Адно, часам птах заблуканы
Залыпае крыллем на ўмор,
Ды выгнаны звер на паляны
Выццём закалыша прастор.

Янка Купала