Замкі ў вершах

Былога быліны, старога паданні...

Былога быліны, старога паданні
Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны,
Па краю зялёным, прасторах бяскрайніх
Ад Нёмана да Сожа, ад Буга да Гайны,
Па хвалях Дняпра і шырокай Дзвіны.
Бацькоў нашых слава на іх узбярэжжах,
Гамоняць пра гэта бары-байкары,
Гамоняць пра гэта і Полацка вежы,
І Турава сцены, і шум Белавежы,
І роднага Мінска сівыя муры.

Пятрусь Броўка




Пішчалаўскі замак

Сьпярша гэтая песьня называлася "Міхайлаўскі замак". Я жыў побач, як раз паміж тым замкам, а папроста кажучы, "Валадаркаю" і Міхайлаўскім скверам. Але неяк, на канцэрце ў Брукліне, Зянон Станіслававіч заўважыў, што той замак - Пішчалаўскі. Ок. Я яму веру. Таму верш перайменаваў, і прысвячаю Зянону Пазьняку.

Сёньня выпьм чарку, і заеўшы шкваркай,
Як цяжар на карку, успомнім "Валадарку".




Сапяжанкi

Знаў напады,
Знаў набегi,
Чуў асады грук i гром
Замак гетмана Сапегi,
Змрочны замак над Дняпром.

I гарматы з грознай пыхай
Углядалiся ў прастор,
Пазiраючы на Быхаў,
На Дняпро й зарэчны бор.

Ды запомнiўся народу
Гэты гетман тым здавён,
Што, вярнуўшыся з паходу,
Бавiў час у садзе ён.

Без шабелькi i пiстолi
Завiхаўся ратны муж
На садоўнiцкiм прыволлi,
Каля яблынек ды груш.




Замкавая гара (З Віленскіх абразоў)

Над Віллёй-ракой,
Па гары крутой
Туман сцелецца;
Ні то лом-ламок,
Ні то дом-дамок
      Там віднеецца.

Слаўны Гедымін,
Князь Літвы — літвін,
      Душа чынная,
Многа лет таму
У гэтым жыў даму,
      Жыў з дружынаю.

Горда мур глядзеў
На зямлю, як леў,
      Сцяной крэпкаю;
Не адной бітвы
Тут сыны Літвы
      



Дзе растуць журавіны, у дзікім лясным гушчары...

Дзе растуць журавіны, у дзікім лясным гушчары,
дзе вавёркі-гарэзы штодзённа збіраюць арэшкі
і вясёлыя песні спявае крумкач на зары, —
старажытнага замка пабачыць вы можаце рэшткі.

Захаваўся ён цудам з далёкіх часоў старадаўніх,
нават людзі старыя аб ім ужо ўсё забываюць.
Там жывуць толькі птушкі лясныя і страшныя здані,
толькі прывіды ўночы па замкавых рэштках гуляюць.




Я над аджылым не дрыжу...

Я над аджылым не дрыжу —
Чаго за мёртвае чапляцца?
А даўніною даражу,
Не сыплю, як пясок, скрозь пальцы.

Не шкода песень і хвалы,
Хаця зямля на іх скупая,
Для Полацка, што купалы
У сонцы ранішнім купае.

I над будзённасцю муры,
Што мы наставілі паспешна,
Маўчаць нясвіжскія муры
I ў неба мкне Белая Вежа...

Стаю каля сівой красы,
Хаджу па гулкіх сутарэннях —




Стары замак

Калісьці ў часы старажытных князёў
Вялізныя дрэвы раслі.
Сярод гэтых дрэваў ўжо колькі вякоў
Ляжаў раней замак стары.

Ня ведалі людзі пакут ды няўзгод,
Якія з ім побач жылі,
Ды зафанабэрыўся гэты народ –
Парушылі замак стары.

І гора тады народ гэты глынуў,
І сыну казала маць:
"Таго, што вякамі ніхто не крануў,
Ня трэба табе руйнаваць".

Ігар Жукавец




Пасля наведання Баянскага сабора

Табе ў вяках наканавана
Узвысіць слаўную зямлю.
Люблю багоў тваіх, Баяна!
I грэшнікаў тваіх люблю!
З бародамі і без барод,
Жанатыя і халастыя,
На гулкіх вуліцах Сафіі
Яны жывуць каторы год!
Нібы вясноваму світанню,
Гасцям далёкім кожны рад.
I я ў адказ на запытанне
Кажу балгарам «хубав град!»,
Букетам з руж і васількоў
Яснеюць словы блізкіх моў.
Сафія летняя ў гуморы:




Замчышча

Спавіты няпамяці мглою
Руіны замчышча ляжаць;
Муры зарасліся лазою,
Навокал балотная гаць.

Людской не пачуеш гамонкі,
Не стукне там конь капытом,
Скрозь вее магільнай палонкай,
Жах кожным ківае кустом.

Адно, часам птах заблуканы
Залыпае крыллем на ўмор,
Ды выгнаны звер на паляны
Выццём закалыша прастор.

Янка Купала




Веі замружу, і ўбачыцца вечар...

Веі замружу, і ўбачыцца вечар —
Белая цэркаўка тоненькай свечкай.
Гнёзды шпачыныя пад Палатой.
Цені дубоў над халоднай вадой.

А за стагоддзямі ў прыцемку сінім
Вочы зямлячкі маёй, Ефрасінні.
Цьмяна бялее на кнізе рука,
Б'ецца аб шыбу агонь матылька.

Полацк драўляны. Малінавы звон...
Хто ты? Ці мроя, ці ява, ці сон?
Можа, твой майстар на холад муроў
Выплеснуць здолеў гарачую кроў,




Нясвіжскі замак

Дах, як бок старога язя,
да абеду, што на стол,
падавалі слугі князю –
шмат азёраў навакол.
На валах – турысты валам.
Вежаў гожых незалежнасць.
Пагражаючы скандалам,
беларусу госць з Літвы
штось крычыць пра прыналежнасць...

Параслі быллём ірвы.

Эдуард Акулін




Сафійскі сабор

Калі пазалотай кране зараніца
Крыжы на бязважкім Сафійскім саборы,
Узносіць ён стрункія рукі званіцаў
Да першае зоркі з маўклівым дакорам:

«Чаму я павінен, сябе колькі помню,
Няўмольна ўрастаць у здранцвелы пагорак,
Калі я бялейшы за светлую поўню,
Калі я так прагна імкнуся да зорак?»

Алег Мінкін




Ішкладзь

Спічастыя дзверы.
Спічастыя словы.
Спічастага даху
палёт адмысловы.

Увысь, дзе яснеецца
неба палоска,
над хмурым імшарам,
над сцішанай вёскай.

Уровень з пакрова-на-нерльскім імпэтам
касцёл беларускі лунае над светам.

Эдуард Акулін




Полацкай Сафіі

Ля Полацкай Сафіі прыпынюся.
Сустрэне строгім выглядам яна.
Я Полацкай Сафіі пакланюся —
Прытулку, дзе ўладарыць даўніна.

Калісьці дабрадзействам Усяслава
Сафія свой зазнала зорны час.
У галубцы выводзіла Прадслава
Па літарцы свяшчэннапісу вязь.

I летапісец дбайна і натхнёна
Тутэйшай мовай, так, як вымаўляў,
Пра недарод, князёў, паходы, войны
На аркушах, прывезеных здаля,




Мір

Мірскі замак –
замок дарог.
Праз стагоддзі сябе збярог.
Шмат за век свой чаго пачулі
ваяўнічыя машыкулі.
Зацярушваліся байніцы
камянямі –
траплялі кулі...
Час – няўмольны
Ён нявечыць, разбурае, паліць,
лечыць.
Замак Мірскі, ты, як нацыя,
трапіў у рэанімацыю.

Эдуард Акулін