Сафійскі сабор
Калі пазалотай кране зараніца
Крыжы на бязважкім Сафійскім саборы,
Узносіць ён стрункія рукі званіцаў
Да першае зоркі з маўклівым дакорам:
«Чаму я павінен, сябе колькі помню,
Няўмольна ўрастаць у здранцвелы пагорак,
Калі я бялейшы за светлую поўню,
Калі я так прагна імкнуся да зорак?»
Алег Мінкін
- Войдите на сайт для отправки комментариев