Мір

Мірскі замак –
замок дарог.
Праз стагоддзі сябе збярог.
Шмат за век свой чаго пачулі
ваяўнічыя машыкулі.
Зацярушваліся байніцы
камянямі –
траплялі кулі...
Час – няўмольны
Ён нявечыць, разбурае, паліць,
лечыць.
Замак Мірскі, ты, як нацыя,
трапіў у рэанімацыю.

Эдуард Акулін